За аўтамабільны сігнал супраць УНС мінчука арыштавалі на 15 сутак

За аўтамабільны сігнал супраць УНС мінчука арыштавалі на 15 сутак

На 15 сутак арыштаваў суд Цэнтральнага раёна Мінска аўтамабіліста Паўла Падаляку, піша ТГ-канал "Вясна назірае".

11 лютага Павел сігналіў на праспекце Незалежнасці. Такую акцыю супраць Усебеларускага народнага сходу прапаноўвалі правесці некаторыя ТГ-каналы. Як распавядала Еўрарадыё, двух аўтамабілістаў за такія сігналы затрымалі ўчора ўдзень. Аднак увечары аўтобусы з дэлегатамі УНС раз'язджаліся пад бясконцыя сігналы аўтамабілістаў.

Каля 9-й гадзіны раніцы 12 лютага Падаляку каля цырка спыніў рэгуліроўшчык: нібыта, яму перадалі па рацыі, што мужчына падаў гукавы сігнал. Даішнік прапанаваў Паўлу праехаць у Цэнтральнае РУУС. А там на яго склалі пратакол, быццам ва ўнутраным дворыку ён адмовіўся прайсці ў РУУС, стаў упірацца нагамі і хапацца за форменнае абмундзіраванне міліцыянта. На яго склалі пратакол за непадпарадкаванне (арт. 23.4 КаАП). А потым прапанавалі падпісаць пратакол, што ён стаяў на праспекце Незалежнасці і выкрыкваў лозунгі.

Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў Падаляку вінаватым у непадпарадкаванні міліцыі ды арыштаваў яго на 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі