За БЧБ-шыльду жыхара Іванава аштрафавалі на 1160 рублёў
Андрэя Дражына з Іванава аштрафавалі на 1160 рублёў (40 базавых) за бел-чырвона-белую шыльду з назвай вуліцы.
Суд прызнаў шыльду, вывешаную "для публічнай дэманстрацыі на агульны бесперашкодны агляд", несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам. Дражын не прызнаў віну і будзе абскарджваць прысуд — пра гэта журналістам Еўрарадыё сказалі яго сваякі.
Мужчыну нарэшце выпусцілі з-за кратаў, дзе ён правёў тры дні.
Як распавядала Еўрарадыё, Дражына затрымалі 26 сакавіка. Міліцыянтам не спадабаліся колеры яго шыльды, якая вісела на доме з 2015 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.