За брэсцкімі ахвярамі палітычных рэпрэсій замацуюць прадпрыемства-спонсара
Такое папярэдняе рашэнне прынятае падчас размовы ў аблвыканкаме.
Прадстаўнікі брэсцкай абласной Асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій хадзілі на прыём да намесніка старшыні аблвыканкама з набалелымі пытаннямі. Адно з іх — недахоп грошай. Старшыня Асацыяцыі Таліна Акулінічава патлумачыла:
Акулінічава: "Усё робім за свае грошы. Хтосьці памёр — ідзем. Дарэчы, сёння да нашай 90-гадовай бабулькі хадзілі. Таксама зайшлі ў краму. І трэба выдаткоўваць. Хочацца, каб нейкае фінансаванне было. Нібыта, паабяцалі. Не ведаю куды, але нібыта далучаць нас да нейкай арганізацыі".
Яшчэ адзін удзельнік размовы сказаў, што абмяркоўвалі варыянт звароту ў адпаведныя дзяржаўныя органы Расійскай Федэрацыі. Сябры аб'яднаня хочуць, каб ахвярам палітычных рэпрэсій, якія прымусова працавалі ў час таталітарнага СССР, былі прызначаныя кампенсацыйныя выплаты на ўзор тых, якія выплаціў беларусам урад Нямеччыны за прымусовыя працы ў часы Гітлера.
Фота — pln-pskov.ru