За год беларускі мужчына разбагацеў на 45 цюльпанаў і 20 руж
А цэны на кветкі ў крамах і шапіках не змяніліся.
Напярэдадні свята 8 сакавіка падлічваем заробкі ў кветках. На студзеньскі сярэдні па краіне заробак мужыкі змогуць набыць 172 ружы, 301 цюльпан і 150 хрызантэм і павіншаваць дзяўчат “па-сур’ёзнаму”.
Сярэдняй вышыні ружа сёння каштуе 35 тысяч рублёў, цюльпан — 20, хрызантэма — 40. У фірмовых крамах “Дарорс” выйдзе танней: цюльпан па 12-15 тысяч рублёў.
Дзіўна, але за год кветкі не падаражэлі, калі глядзець на шапікі і фірмовыя крамы. А вось сярэдні заробак у кветках вырас. Бо год таму шчыры мужчына з сярэднім заробкам мог набыць 152 ружы, 266 цюльпанаў і 522 гваздзікі ў шапіку ці кветкавай краме ды адарыць каханую. Разбагацелі на 45 цюльпанаў ці 20 руж. Цюльпан тады быў па 20 тысяч рублёў, ружа — па 35 тысяч рублёў.
Мужыкі пабагацелі на столькі:
У ружах “падняліся” на столькі:
Такія кошты зараз
За год нічога не змянілася
Фота: buketik37.ru, svistanet.com, mifflow.ru