За хабар судзяць міліцыянта, які запэўніваў, што ў Міёрах хабар не бяруць

За хабар судзяць міліцыянта, які запэўніваў, што ў Міёрах хабар не бяруць

У Віцебскім абласным судзе судзяць былога старэйшага оперупаўнаважанага АБЭЗ Міёрскага РАУС Аляксандра Літвінава. Яго вінавацяць у карупцыйных злачынствах, пішуць "Народныя навіны Віцебска". 

Міліцыянту выставілі абвінавачанні ў атрыманні хабару, бяздзейнасці службовай асобы і перавышэнні службовых паўнамоцтваў з карысці. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, удакладніла афіцыйная прадстаўніца суда Наталля Платоненка.

Дарэчы, яшчэ напрыканцы 2018 года гэты самы Літвінаў у інтэрв'ю мясцовай газеце расказваў, што карупцыі ў раёне няма. 

"Такія злачынствы як атрыманне ці дача хабару больш уласцівы для буйных гарадоў. На Міёршчыне падобных фактаў у апошнія гады не выяўлена", — прыводзіць яго словы газета "Міёрскія навіны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі