За каментары затрымалі адміністратарку фітнэс-клуба
Адміністратарка фітнэс-клуба
ГУБАЗіК затрымаў адміністратарку фітнэс-клуба: відэа з ёй з'явілася ў сацсетках сілавікоў.
Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна нібыта пакінула больш за 700 "абразлівых" каментароў.
На відэа яна гаворыць, што пакідала негатыўныя і абразлівыя каментары на адрас сілавікоў. Таксама на відэа паказваюць каментары ў падтрымку Украіны, якія нібыта пакідала затрыманая жанчына.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.