За канец тыдня было 300 спробаў нелегальна перайсці мяжу з Беларусі ў Польшчу
Польскія памежнікі, ілюстрацыйнае фота
20-22 верасня польскія памежнікі зафіксавалі амаль 300 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з тэрыторыі Беларусі.
За дапамогу пры нелегальным пераходзе мяжы быў затрыманы адзін чалавек.
Чатыром людзям была аказаная дапамога.
Міграцыйны крызіс на межых Беларусі і краін ЕС працягваецца з канца вясны 2021 года. На беларуска-польскай мяжы асабліва вострая сітуацыя была ўзімку 2021-2022 года.
Палітыкі ЕС ахарактарызавалі сітуацыю, створаную беларускімі ўладамі, як форму гібрыднай вайны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.