За квартал беларусаў стала на 300 чалавек больш, з пачатку года — на 8900 менш

За квартал беларусаў стала на 300 чалавек больш, з пачатку года — на 8900 менш

Насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка склала 9 495,8 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляюць у Нацыянальным статыстычным камітэце. З гэтых звестак вынікае, што за трэці квартал у краіне стала больш на 300 жыхароў.

Пры гэтым з пачатку года Беларусь страціла 8900 жыхароў. На 1 студзеня 2017 года, па звестках таго ж Белстата, у нашай краіне пражывала 9 504,7 чалавек.

Па колькасці насельніцтва Беларусь займае 92-е месца ў свеце, 17-е месца ў Еўропе, 6-е месца ў СНД. 

Таксама Белстат апублікаваў свежыя звесткі па шлюбах і разводах. За дзевяць месяцаў 2017 года ў Беларусі зарэгістравана 53207 шлюбаў. Афіцыйна скасавана амаль палова з іх — 23138. З такой дынамікай у нас наўрад ці атрымаецца істотна ўзняць колькасць насельніцтва за кошт натуральнага прыросту. Хіба што за кошт знешняй міграцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі