За месяц у Германію трапілі як мінімум 808 мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

Затрыманыя мігранты / bild.de
Затрыманыя мігранты / bild.de

У сакавіку сёлета нямецкія ўлады зафіксавалі больш 22,5 тысячы выпадкаў незаконнага перасячэння вонкавых межаў ЕС і Шэнгенскай зоны. Гэта на 60% больш, чым у сакавіку 2022-га. Як мінімум 808 мігрантаў трапілі ў Германію з тэрыторыі Беларусі. Гэта ў асноўным грамадзяне Афганістана, Сірыі і Емена, піша bild.de.

Выданне згадвае дакумент федэральнай паліцыі, прысвечаны міграцыі, які прагназуе "новую хвалю ўцекачоў", якая чакае Германію. Адзначаецца роля Расіі і Беларусі ў іх перапраўцы ў ЕС, а таксама, што гэты нелегальны маршрут працягвае рэкламавацца ў сацсетках. Эксперты па бяспецы мяркуюць, што варта чакаць уцекачоў з Турцыі, якія будуць намагацца трапіць у Еўрасаюз праз РФ і РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі