За прагляд балансу на картках "Беларусбанка" давядзецца плаціць
Ад 1 жніўня за прагляд балансу на картках "Беларусбанка" ў банкаматах іншых банкаў давядзецца плаціць. Пра гэта паведамляецца на сайце фінансавай установы. Новаўвядзенне не закране толькі крэдытныя карткі.
Кошт аплаты будзе адрознівацца, у залежнасці ад таго, дзе ўладальнік будзе праглядаць картку.
За прагляд у тэрміналах ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "БПС-Ашчадбанк", ААТ "Белінвестбанк" давядзецца заплаціць 0,10 руб. (1000 "старымі"), або 0,1 долара ЗША (еўра), або 5 расійскіх рублёў. Пры карыстанні тэрміналамі іншых банкаў-рэзідэнтаў плата складзе 0,50 руб. (5000 "старымі"), ці 0,3 долара ЗША (еўра), ці 20 расійскіх рублёў. Пры праглядзе балансу ў тэрміналах банкаў-нерэзідэнтаў давядзецца заплаціц 1 руб. (10 000 "старымі"), або 0,5 долара ЗША (еўра), або 35 расійскіх рублёў.
Зняць наяўныя грошы з банкаматаў ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "БПС-Ашчадбанк", ААТ "Белінвестбанк" уладальнікі картак "Беларусбанка" могуць здымаць без камісіі.