За пяць дзён колькасць выпадкаў COVID-19 на Брэстчыне павялічылася ўдвая

За пяць дзён колькасць выпадкаў COVID-19 на Брэстчыне павялічылася ўдвая

За пяць дзён колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 на Брэстчыне павялічылася ўдвая. Лічбу па вобласці назваў галоўны лекар Брэсцкай абласной бальніцы, сенатар Аляксандр Карпіцкі. 29 красавіка ён паўдзельнічаў у анлайн-канферэнцыі, арганізаванай рэдакцыяй газеты "Навіны Камянеччыны". Першае пытанне да Карпіцкага датычыла рэальнай сітуацыі ў Брэсцкай вобласці з каранавірусам.

Лекар-сенатар заявіў, што як у краіне, так і ў вобласці, сітуацыя напружаная, але кіраваная. "На сённяшні дзень на Брэстчыне 681 чалавек хварэе каранавіруснай інфекцыяй", — паведаміў Аляксандр Карпіцкі. Паводле яго слоў, у стацыянарах знаходзіцца толькі палова гэтых людзей, іншыя — дома: гэта і тыя, хто ў самаізаляцыі, і тыя, хто ўжо выпісаўся (іх 142 чалавекі).

"Брэстчыне пакуль шанцуе, — кажа Карпіцкі. — У нас у лёгкай форме дастаткова шмат [70% і больш]. Тых пацыентаў, якім патрабуюцца апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх дастаткова [каля 5%], але іх колькасць не зашкальвае".

Статыстыка па рэгіёнах Міністэрствам па ахове здароўя агучваецца рэдка, апошні раз — 24 красавіка. Тады ў Брэсцкай вобласці налічвалася 339 пацверджаных выпадкаў COVID-19 (а за чатыры дні да таго было 185). Атрымліваецца, што ў канцы месяца адбыўся істотны рост колькасці пацверджаных выпадкаў каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі