За пяць месяцаў гурт Sex здыме пяць скандальных кліпаў (+відэа)

Як распавёў Еўрарадыё бас-гітарыст і вакаліст гурта Sex Валерый Навічкоў, кліп на адну з песень музыкі “дасталі з архіваў” ― відэа для кампазіцыі “Не умирай” было знята яшчэ на пачатку творчасці гурта, але пра яго забыліся і нават думалі, што згубілі матэрыял. Яго дамантуюць адным з першых.

Усе кліпы будуць “сцэнарнымі”, канцэртны “лайв” музыкі плануюць запісаць падчас прэзентацыі альбома і выдаць яго на DVD.

Прэв’ю на кліп “Адский набух” гурт выклаў на сваёй старонцы "ВКонтакте" ды патлумачыў, што “відэа будзе прысвечана ўсім змагарам за “пацанскую” мараль, аматарам стараславянскай мош-шансон-індустрыі, байцам рэстараннага фронту і, натуральна, усім непрызнаным рок-геніям”.

“Відэа на песню “Адский набух” атрымліваецца вельмі сцёбным, і я нават не ведаю, куды ўжо нас выклічуць пасля яго прэзентацыі, ― смяецца Валерый. ― Можа, да ўчастковага? Мы там пасцябаліся над рэстаранным жыццём і шансонам. Думаем, што гэта таксама закране нечыя пачуцці. Але гэта будзе азначаць, што відэа праўдзівае”.

Музыкі жартуюць, што пасля сумна вядомай гісторыі з фестывалем "ROCKachev" яны кожны раз будуць аддаваць відэа на экспертызу напярэдадні прэзентацыі.

“Гэта проста нейкае паляванне на ведзьмаў!” ― смяецца Валерый. І дадае, што першы кліп будзе прэзентаваны ў верасні. Астатнія прэм'еры таксама запланаваныя на гэты год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі