За рассылку штрафаў ад імя МУС хакерам пагражае ад 6 да 15 гадоў турмы

За рассылку штрафаў ад імя МУС хакерам пагражае ад 6 да 15 гадоў турмы

Ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці пагражае хакерам, якія рассылалі грамазянам Беларусі паведамленні пра штрафы ад імя МУС. Пра гэта заявіла намесніца начальніка аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Таццяна Находка, перадае БЕЛТА.

Расследаваннем гэтай крымінальнай справе займалася ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Пацярпелымі па ёй прызнаныя 887 чалавек. Сума нанесенай шкоды перавысіла 151 тысячу рублёў. Справу хакераў пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд Мінскага раёна.

Абвінавачанымі па справе праходзяць трое непрацуючых грамадзян Расіі. З лістапада 2015-га па люты 2016 года яны рассылалі паведамленні ад імя МУС, быццам на грамадзян накладаецца адміністрацыйны штраф за прагляд матэрыялаў парнаграфічнага зместу. Пры гэтым хакеры з дапамогай вірусу блакавалі камп'ютарныя сістэмы карыстальнікаў. Пацярпелым прапаноўвалі перавесці грошы на рахункі абаненцкіх нумароў аднаго з беларускіх аператараў сотавай сувязі, пасля чаго іх кам'ютар абяцалі разблакаваць.

База хакераў размяшчалася ў арандаваным доме ў Мінскім раёне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі