За рысай беднасці ў Беларусі жывуць больш за 360 тысяч чалавек — Белстат

Белстат расказаў, колькі ў Беларусі афіцыйных жабракоў / pixabay.com
Белстат расказаў, колькі ў Беларусі афіцыйных жабракоў / pixabay.com

За рысай беднасці ў Беларусі жывуць 3,9% насельніцтва, паведамляе Белстат. Гэта каля 361 тысячы чалавек.

Белстат апублікаваў на сваім сайце вынікі выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў чацвёртым квартале 2022 года. Па выніках абследавання ведамства і прыйшло да высноваў, што амаль 4% насельніцтва маюць сярэднедушавы даход ніжэйшы за бюджэт пражытковага мінімуму. Цяпер ён у Беларусі складае 339 рублёў 83 капейкі.

Самая вялікая колькасць малазабяспечанага насельніцтва зафіксаваная ў Магілёўскай вобласці — 5,9%. Найніжэйшы паказчык — у Мінску (1,4%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі