За суткі ў Беларусі намалацілі паўмільёна тон збожжа

Стаханаўскімі тэмпамі ідзе жніво ў Беларусі.
Яшчэ ўчора Першы тэлеканал паведаміў пра намалочаныя 3 мільёна тон збожжа. Аднак ужо сёння паведамляецца пра сабраныя 3,5 мільёна тон. На ўчорашні дзень збожжа было сабранае з 40% плошчаў, дык сёння ўжо з 50%.

Лідэрам па-ранейшаму з’яўляецца Мінская вобласць — намалочана 954 тысяч тон збожжа. На другім месцы Гродзенская — 727 тысяч тон. На месцы аўтсайдэра жніва замацавалася Віцебшчына — каля 300 тысяч тон.

Найлепшая ўраджайнасць на Гродзеншчыне — 54 цэнтнера з кола (па краіне сярэдні паказчык — 30 цэнтнераў з гектара).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі