За тыдзень мінчук "завінаваціўся" транспартнікам больш за 86 тысяч паездак

Нагадаем, што з 1 красавіка ў Мінску дзейнічае новая сістэма аплаты за праезд — электронная. Як паведамляла Еўрарадыё, у першы ж дзень большасць валідатараў у наземным транспарце выйшлі з ладу, бо не справіліся з нагрузкай. Транспартнікі абяцалі наладзіць валідатары да канца тыдня.



Але цуды з новай сістэмай не спыняюцца, піша сайт onliner.by. Адзін з мінчукоў сёння не змог трапіць у метро, бо па звестках праязнога ён завінаваціўся "Мінсктрансу" больш за 86 тысяч тысяч паездак.



28 сакавіка мужчына купіў праязны на 60 паездак. Не прамінула і тыдня, як яго праязны паказаў, што ўсе яны скончыліся. Пра тое, што на ім вісіць яшчэ і вялізная запазычанасць мінчук даведаўся, калі аператар у метро раздрукаваў баланс карты.



Нягледзячы на абсурднасць сітуацыі, пасажыра ў метро не пусцілі. Касір заявіла, што ўсе пытанні мужчына павінен адрасаваць да "Мінсктрансу". Дарэчы, там мінчука выслухалі і прапанавалі прыехаць замяніць праязны.



Па звестках чытачоў сайта onliner.by, такія "кур'ёзы" з праязнымі — не адзінкавая сітуацыя.



Фота — onliner.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі