За выходныя склалі болей за 3000 пратаколаў за парушэнне пажарнай бяспекі

Нагадаем, адразу пасля антыпажарнага паседжання ў кіраўніка дзяржавы ў краіне ўведзеная часовая забарона наведвання лясоў. Лукашэнка заявіў, што беларусы з наведваннем лясоў могуць дзён 10 патрываць.

За парушэнне забароны на наведванне пагражае вымова ці штраф — да 25 базавых велічыняў (сёння гэта 3 млн 750 тысяч рублёў). Калі пры гэтым парушальнік распальваў вогнішча, штраф вырастае да 50 базавых велічынь (7,5 млн).

У лясах пачалі працаваць мабільныя групы, якія адсочвалі парушальнікаў забароны. У складзе іх былі леснікі, міліцыя, выратавальнікі. У выніку на выходных было выяўлена болей за 3000 парушальнікаў.

Віталь Навіцкі: “У суме каля 3000 пратаколаў складзена за выходныя. За парушэнне патрабаванняў бяспекі ў лясах і тарфяніках, за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, за наведванне лясоў, за падпальванне сухіх раслінаў і гэтак далей”.

Фота — nnm.me

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі