За вывешаныя сцягі Беларусі і Украіны асудзілі пяцярых палітвязняў

Амаль усім прысудзілі па 5 гадоў калоніі.
Амаль усім прысудзілі па 5 гадоў калоніі.

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд па "справе сцягоў", паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Дзіна Кучук прызначыла Дзянісу Варозаву і Вячаславу Панцюшэнку па 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Вольга Церах і Кацярына Зарэцкая былі асуджаныя на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. А Уладзіміру Лавору прысудзілі 4 гады і 9 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Усіх пяцярых праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Суд быў закрытым. На першым жа пасяджэнні дзяржаўны абвінаваўца заявіў такое хадайніцтва, каб прадухіліць "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Пяцярых мінчукоў затрымалі ў сярэдзіне верасня 2022 года. Іх абвінавацілі ў тым, што яны вывесілі вялікія нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны на фасадзе дома па вуліцы Лесі Украінкі ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі