За запіску на магіле бацькоў Пуціна расіянку адправілі пад хатні арышт

Ірына Цыбанева / Mediazona
Ірына Цыбанева / Mediazona

У Санкт-Пецярбургу суд адправіў пад хатні арышт 60-гадовую жыхарку горада Ірыну Цыбаневу, перадае Бі-Бі-Сі.

На жанчыну пачалі крымінальную справу аб здзеку над месцамі пахавання па матывах палітычнай і ідэалагічнай нянавісці. Нагодай стала запіскі, пакінутая на магіле бацькоў Уладзіміра Пуціна.

У запісцы быў наступны тэкст: "Бацькі маньяка, забярыце яго да сябе, ад яго столькі болю і бед, увесь свет моліць аб яго смерці". Аўтарка запіскі назвала Пуціна забойцам.

У судзе Цыбанева не адмаўляла, што запіску напісала яна. Жанчыне пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Магілы бацькоў кіраўніка Расіі — Уладзіміра Спірыдонавіча Пуціна і Марыі Іванаўны Пуцінай (Шаломавай) — знаходзяцца на Серафімаўскіх могілках у Пецярбургу. Яны памерлі ў 1999 і 1998 гадах адпаведна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі