Заблакаваны сайт, які збіраў подпісы за адстаўку міністра абароны Беларусі

Заблакаваны сайт, які збіраў подпісы за адстаўку міністра абароны Беларусі

Заблакаваны сайт zvarot.by, які з серады збіраў подпісы за адстаўку міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова. На сённяшнюю раніцу іх было каля 4 тысяч. Аўтары петыцыі таксама патрабавалі ад Міністэрства абароны публічнай прававой ацэнкі трагічнай смерці салдата Аляксандра Коржыча.

Як піша ў Facebook актывіст Андрэй Стрыжак, подпісы з сайта zvarot.by адразу адсылаліся на пошту Мінабароны. Хостэру паскардзіліся (хто менавіта, ён не паведамляе), што на паштовую скрыню ідзе… спам-атака. “Той, хто пісаў скаргу, палічыў, што нашыя з вамі звароты — назойлівы спам, ад якога можна адмахнуцца”, — піша Стрыжак. Ён запэўнівае, што як толькі ўдасца аднавіць доступ да сайта, збор подпісаў працягнецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі