"Зафіксавалі страты і рухаемся далей". У Мінску закрылася кавярня Double B

Фота: Relax.by
Фота: Relax.by

З гэтага тыдня ў Мінску больш няма кавярні "Даблби". Гэта было асаблівае месца са сваёй ідэалогіяй: уладальнікі гэтай міжнароднай франшызы захоплена распавядалі, як ледзь не самі ездзяць за лепшым зернем кавы ў Афрыку і Лацінскую Амерыку. Яны хацелі навучыць беларусаў свядома піць якасную (але нятанную) каву. Падобна да таго, што не атрымалася.

Double B — міжнародная сетка кавярняў з Расіі, заснаваная ў 2012 годзе. У сетцы больш за 75 кропак, у тым ліку ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, іншых гарадах Расіі, Празе, Рызе, Барселоне і Тбілісі. Франшызай "Даблби" у Беларусі (а таксама беларускім аналагам Subway — сеткай Sub's) валодала ТАА "Старсабс".
У Мінску кавярня "Даблби" прапрацавала крыху больш за год.

"Паспрабавалі заняцца "Даблби" — не атрымалася. Зафіксавалі страты і рухаемся далей, — пракаментавалі сітуацыю TUT.by у кампаніі "Старсабс". — Першапачаткова кавярня працавала ў фармаце крамы — былі цяжкасці з перапрафіляваннем памяшкання пад грамадскае харчаванне. Мы чакалі лета, таму што ўскладалі пэўныя надзеі на летнюю тэрасу, але яны не апраўдаліся".

"Зафиксировали ущерб и движемся дальше". В Минске закрылась кофейня Double B
Літаратары Адам Глобус і Міраслаў Шайбак у "Даблби". Фота: Bel.biz

На працу кавярні паўплывала ў тым ліку і тое, што ўласнік будынка на вуліцы Камсамольскай, дзе размяшчалася "Даблби", з 1 студзеня 2018 года падымае арэндную плату. Менавіта з гэтым закрыццё кавярні звязваюць у маскоўскім офісе Double B.

"Зафиксировали ущерб и движемся дальше". В Минске закрылась кофейня Double B
Фото: CityDog.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі