Захады Мінска ў адказ могуць ударыць па жыхарах памежнай зоны
Узнаўленне ЕС забароны на выдачу віз беларускім чыноўнікам можа затармазіць увядзенне Мінскам бязвізавага рэжыму для жыхароў памежнай зоны. Такі варыянт дзеянняў Беларусі ў адказ агучыла літоўскае выданне Kauno diena.
"Па сутнасці такую рэакцыю можна чакаць, ведаючы пра настроі ў кіраўніцтве Беларусі, адмоўным стаўленні да ўзнаўлення санкцый", — заявіў DELFI эксперт Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Віціс Юрконіс.
Візавае пагадненне з Літвой можа быць "замарожанае", бо "не ўсе рашэнні кіраўніка Беларусі абапіраюцца на логіку", мяркуе эксперт.