Захапленне "сэлфі" афіцыйна прызналі псіхічным расстройствам, лячэння няма
Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Амерыканскай псіхіятрычнай асацыяцыі.
Яна прадставіла кваліфікацыю новай хваробы пад назвай "selfies" у Чыкага. Псіхіятры вызначаюць яе як абсэсіўна-кампульсіўнае расстройства, якое характарызуецца пастаянным жаданнем фатаграфаваць сябе і выкладваць здымкі ў сацыяльныя сеткі, каб кампенсаваць адсутнасць самапавагі.
Навукоўцы агучылі тры ўзроўні расстройства: першы — эпізадычны, калі чалавек фатаграфуе сябе не менш за тры разы ў дзень, але пры гэтым не выкладвае ў сацыяльныя сеткі; другі — востры, калі чалавек фатаграфуе сябе не менш за тры разы ў дзень і размяшчае "сэлфі" ў сацыяльныя сеткі; трэці — хранічны, калі чалавек адчувае некантраляванае жаданне фатаграфаваць сябе кругласутачна і размяшчаць здымкі ў інтэрнэце не менш за шэсць разоў на дзень.
На цяперашні момант лячэння "selfies" не існуе, пераказвае словы псіхіятраў РІА "Новости".
На здымку: Расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў у чэрвені змясціў у Instagram "сэлфі" ў ліфце.
Фота — Instagram