Заіка: З рэкамендацыямі "плаўнай дэвальвацыі" спазніліся

Такое меркаванне выказалі спецыялісты Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі. Яны лічаць неабходным "правядзенне ў кароткатэрміновым перыядзе плаўнай дэвальвацыі нацыянальнай валюты на велічыню дэвальвацыі курса расійскага рубля да долара ЗША з пачатку года для павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі на знешніх рынках і абароны ўнутранага рынку".



Эканаміст Леанід Заіка лічыць, што плаўную дэвальвацыю трэба было правесці яшчэ ў пачатку года, калі стала відавочна: экспарт няўхільна падае.



Заіка: "Плаўная дэвальвацыя на ўзроўні 1, 2, 3% у залежнасці ад экспарта. Экспарт у нас упаў на 25%... Яны спазніліся з рэкамендацыямі... Трэба было зрабіць дэвальвацыю раней, расіяне зрабілі і ніхто не заўважыў".



Леанід Заіка адзначае, што манетарнай палітыкай займаецца і прымае рашэнні не Міністэрства эканомікі, а Нацыянальны банк. Таму ў справе "плаўнай дэвальвацыі" варта чакаць заяваў менавіта Нацбанка.
 

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі