Заіка: Знішчэнне Расіяй санкцыйных прадуктаў ніяк не адаб’ецца на Беларусі

6 жніўня Расія пачне знішчаць санкцыйныя прадукты. Але гэты крок ніяк не адаб’ецца на Беларусі і беларускай эканоміцы, мяркуе Леанід Заіка. Па словах эканаміста, дзеянні расійскіх уладаў носяць дэманстрацыйны характар і падобныя да “расстрэла на месцы, толькі прадуктамі”.

“Беларусі гэта асабліва не будзе тычыцца, калі толькі не трапяцца беларускія транзіцёры ці беларускія падстаўныя кампаніі, якія ў гэтым удзельнічаюць, — разважае Заіка. — Гэта рашэнне, прынятае Расіяй у аднабаковым парадку. Ну што, мы будзем гэта знішчаць пры дапамозе дзіцячых садкоў, школаў і пенсіянераў? Гэты варыянт не прайшоў бы, бо ў такім выпадку ўзніклі б санкцыі за тое, што гэтыя прадукты пайшлі на рэалізацыю іншай краінай”.

На думку эканаміста, сітуацыя прымусіць многіх задумацца, што здзелкі небяспечныя, і што калі трапішся, увесь абарот тавару будзе згублены і знішчаны.

Нагадаем, пад умовы расійскага эмбарга падпадае сыравіна, сельгаспрадукцыя і прамысловыя тавары з дзяржаў, што падпісаліся пад санкцыямі супраць расійскіх чыноўнікаў і кампаній.

Фота: tpp-inform.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі