Заходнія выведкі лічаць, што вайна ва Украіне працягнецца яшчэ 2 гады — CNN

Вайна ва Украіне

Вайна ва Украіне / facebook.com/GeneralStaff.ua

Тэлеканал CNN сабраў прагнозы на конт таго, колькі можа працягвацца вайна ва Украіне. Ацэнкі прадстаўнікоў амерыканскай і заходніх разведак адрозніваюцца, але практычна ўсе яны мяркуюць, што баявыя дзеянні працягнуцца яшчэ як мінімум 2 гады. У прыватным парадку некаторыя афіцыйныя асобы ЗША і Захаду кажуць, што баявыя дзеянні могуць працягвацца яшчэ цэлых 5 гадоў.

Улічваючы такія прагнозы, Белы дом хоча дамагчыся выдзялення фінансавання на дапамогу Украіне да таго, як скончацца паўнамоцтвы прэзідэнта Джо Байдэна. У адміністрацыі ЗША, у кіраўніцтве NATO і Украіны ёсць разуменне, што ў выпадку перамогі на выбарах Дональда Трампа амерыканская падтрымка Кіева будзе скарочаная.

У амерыканскай і заходніх разведках не чакаюць, што Украіна ці Расія змогуць дамагчыся значных поспехаў на фронце ў 2024-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі