Закрываюцца мінскія рэстараны, да якіх меў дачыненне Вадзім Пракоп'еў
Чатыры мінскія рэстараны, да якіх меў дачыненне бізнесмен Вадзім Пракоп'еў, 16 снежня абвясцілі, што закрываюцца. Гэта — Tapas Bar, Pelican Piano.Bar, MAI THAI і Bistro de Luxe.
Пракоп'еў 10 гадоў адкрываў у Мінску крутыя рэстараны, а вясной 2020-га неспадзявана запісаў рэзкае відэа пра стаўленне беларускіх уладаў да бізнесу і людзей. Неўзабаве рэстаратар прадаў долі ў сваіх рэстаранах і з'ехаў у Кіеў. Вадзім Пракоп'еў запісваў смелыя і яркія відэаролікі, звяртаўся ў іх да сілавікоў і Аляксандра Лукашэнкі, нават выклікаў яго на дуэль. Пасля прэзідэнцкіх выбараў ён далучыўся да каманды Святланы Ціханоўскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.