Рэстаратар Вадзім Пракоп'еў выклікаў Аляксандра Лукашэнку на дуэль
Рэстаратар Вадзім Пракоп'еў выклікаў на дуэль Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта ён заявіў у сваім відэазвароце.
Пракоп'еў заявіў, што пасля прагляду яго папярэдняга відэазвароту Аляксандр Лукашэнка назваў яго п*сам. Гэта яму нібыта пацвердзілі тры чалавекі з хакейнай распранальні кіраўніка дзяржавы.
"У маім таварыстве прынята, што пасля такіх словаў ёсць толькі два варыянты: публічнае прабачэнне або дуэль. У вас, Аляксандр Лукашэнка, ёсць 24 гадзіны на адказ. Не паглядзець гэтае відэа вы не зможаце: копію накіроўваю асабіста вашаму прэс-сакратару і для пэўнасці — ва ўсе СМІ", — заявіў рэстаратар.
Калі прабачэнняў не будзе, Пракоп'еў прапанаваў баксёрскую дуэль — тры раўнды ў рынгу па тры хвіліны. Секундантамі ён прапанаваў абраць кіраўніка МУС Юрыя Караева і былога начальніка АМАП Юрыя Падабеда.
Як распавядала Еўрарадыё, на пачатку траўня Пракоп'еў выступіў за зваротам да рэстарараў аб'ядноўвацца. Ён лічыў, што толькі такім чынам рэстаратары, якім дзяржава адмовілася дапамагаць падчас крызісу, выкліканага каранавірусам, змогуць абараніць сябе і свае інтарэсы. Аднак ужо на пачатку ліпеня стала вядома, што Пракоп'еў прадаў усе свае долі ў беларускіх рэстаранах і з'язджае ў Сінгапур, дзе плануе адчыніць новы рэстаран.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.