“Залаты бусел”. Праўладны Саюз кінематаграфістаў хоча падмяць усю кінадустрыю

Яўген Арандарэвіч на фоне лагатыпа Беларускага саюза кінематаграфістаў

Яўген Арандарэвіч на фоне лагатыпа Беларускага саюза кінематаграфістаў / Беларускі саюз кінематаграфістаў

Новы кіраўнік Беларускага саюза кінематаграфістаў (далей — БСК), прадзюсар Яўген Арандарэвіч толькі ў траўні заняў сваю пасаду, але ўжо распачаў бурлівую дзейнасць па рэфармаванні айчыннай кінематаграфіі. У яго планах — стварыць анлайн-платформу для фільмаў, свой кінафестываль і атрымаць інвестыцыі ад дзяржаўнага банка.

Еўрарадыё расказвае, якіх перамен хоча дамагчыся кінематаграфіст.

Аб’яднаць усіх

Крыніцай усіх інсайдаў стаў прадзюсар Ігар Кобзеў, адзін са стваральнікаў прапагандысцкіх фільмаў галівудскага рэжысёра Олівера Стоўна пра Нурсултана Назарбаева (“Qazaq: гісторыя залатога чалавека”) і Украіну пасля двух Майданаў (“У барацьбе за Украіну"). Мужчына сябруе з Арандарэвічам, удзельнічае ў праўладных мерапрыемствах Расіі і Беларусі, а сам нядаўна стаў чальцом БСК.

Пост пра ўступленне Ігара Кобзева ў склад БСК / @igokob.global

Паводле яго, па выніках з’езду кіраўніцтва БСК хоча стварыць на яго базе “сучасны кластар кіно”, які будзе “развіваць беларускія тэмы ў кінапраектах, спрыяць развіццю ўсёй галіны і стане магутным памочнікам у ідэалогіі сваёй краіны”.

“Задача — не абвастраць, а аб'яднаць усіх партнёраў па сегменце кінаасяроддзя ў Беларусі, сфармаваць сумесна з Міністэрствам культуры, кінастудыяй "Беларусьфільм", нацыянальнымі тэлеканаламі, Акадэміяй мастацтваў, Саюзам пісьменнікаў, усімі творчымі аб'яднаннямі краіны адзіную праграму развіцця кінагаліны і на яе базе разам рухацца да поспеху!” — сцвярджае кінематаграфіст

Сярод ініцыятыў, якія хоча стварыць новае кіраўніцтва БСК, ён пазначыў наладжванне ўзаемадзеяння з педагагічным цэнтрам на базе Акадэміі мастацтваў і кінастудыяй “Беларусьфільм”, стварэнне кінафестывалю беларускага кіно “Залаты бусел” (яго плануюць праводзіць з 2025 года) і уласнай анлайн-кінаплатформы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі