Замест Лукашэнкі ў ЗША паляціць намеснік міністра замежных спраў

Замест Лукашэнкі ў ЗША паляціць намеснік міністра замежных спраў

Аляксандр Лукашэнка не адправіцца ў Злучаныя Штаты на памятную цырымонію да стагоддзя ўступлення ЗША ў Першую сусветную вайну. Замест яго нашу краіну будзе прадстаўляць намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Запрашэнне беларускаму боку накіравала камісія ЗША па правядзенні памятных мерапрыемстваў з нагоды стагоддзя Першай сусветнай вайны. Міжнародная памятная цырымонія пад назвай "Ахвяруючы ў імя свабоды і міру" пройдзе 6 красавіка 2017 года ў Канзас-Сіці, штат Місуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі