Замест прэс-канферэнцыі Януковіч зачытаў заяву (відэа)

Новыя ўлады Украіны Віктар Януковіч называў не інакш, як "банда" і абвінаваціў у спробе развязаць грамадзянскую вайну "пад сцягам Бандэры". "Салдаты і афіцэры не будуць выконваць вашыя злачынныя загады", — папярэдзіў экс-прэзідэнт.



Януковіч паўтарыў, што застаецца дзеючым прэзідэнтам Украіны і Вярхоўным галоўнакамандуючым. Ён заявіў, што новыя ўлады праводзяць чысткі ў кіраўніцтве МУС, СБУ і войска.



Згадаў экс-кіраўнік Украіны і пра замежную фінансавую дапамогу новым уладам. У прыватнасці, ён абурыўся тым, што ЗША паабяцалі 1 мільярд долараў. Па словах Януковіча, гэтая дапамога парушае ўласна амерыканскія законы. Ён плануе звярнуцца ў Кангрэс, Сенат і Вярхоўны суд ЗША, каб аспрэчыць законнасць такой дапамогі.



Пад заканчэнне прамовы ён заявіў, што менавіта ў выніку дзейнасці новых уладаў ад Украіны "адколваецца Крым".



Фота — EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі