Замежніца сімулявала роды ў мінскім аэрапорце
Здарэнне адбылося 16 чэрвеня. Рэйсам Масква — Мінск у нашу краіну прыляцелі дзве грамадзянкі Конга.
Яны меркавалі выехаць у Нямеччыну, аднак высветлілася, што шэнгенскія візы ў іх падробныя, таму на рэйс у Берлін замежніцы не патрапілі. Таксама ў жанчын не было і беларускіх візаў. У выніку, іх вырашылі адправіць назад, у Расію.
Раптоўна адна з грамадзянак Конга заявіла, што яна цяжарная і ў яе перадродавы стан, патрэбная меддапамога. Жанчыну завезлі ў мінскую лякарню, дзе высветлілася, што да родаў яшчэ далёка. Як паведамляе БЕЛТА, замежніцы ў такой сітуацыі папрасілі статус бежанцаў у Беларусі. Іх перадалі міграцыйнай службе.
Фота — bymedia.net