Замежнікаў у Расіі хочуць прымусіць падпісваць "пагадненне аб лаяльнасці"
У РФ за выказванні супраць вайны прадугледжана крымінальная адказнасць
МУС Расіі прапануе ўвесці паняцце "пагадненне аб лаяльнасці", якое павінны будуць падпісваць замежныя грамадзяне пры ўездзе ў краіну. Законапраект ужо падрыхтаваны, піша ТАСС. У гэтым пагадненні, на думку расійскага МУС, павінен быць прапісаны шэраг абмежаванняў. У прыватнасці, іншаземец не павінен дапускаць выказванні, якія дыскрэдытуюць палітыку расійскай дзяржавы, адмаўляюць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці і скажаюць ўклад савецкага народа ў перамогу над фашызмам.
"Згода аб лаяльнасці — гэта дазвол дзяржаўных органаў РФ на ўезд замежнага грамадзяніна ў РФ, з аднаго боку, і згода замежнага грамадзяніна, выяўленае шляхам ўезду ў РФ, з захаваннем забаронаў, устаноўленых у мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў РФ, з другога боку", — гаворыцца ў дакуменце. Там таксама адзначаецца, што для мігрантаў у Расіі будзе ўстаноўленая забарона "злоўжываць правам на свабоду інфармацыі".
Раней начальнік галоўнага ўпраўлення расійскага МУС па пытаннях міграцыі Валянціна Казакова казала, што ведамства рыхтуе змены ў міграцыйнае заканадаўства. Яна тады адзначыла, што законапраект хутка будзе ўнесены ў Дзярждуму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.