Замежнікі змогуць патрапіць у Беларусь без віз — з білетам на "Славянскі базар"

"Славянскі базар" / vitebsk.cc
"Славянскі базар" / vitebsk.cc

Замежнікаў, якія захочуць наведаць фестываль "Славянскі базар", будуць пускаць у Беларусь без віз. Пра гэта паведамляе Памежны камітэт.

Патрапіць у нашу краіну без віз змогуць грамадзяне 73-х краін (ад Гамбіі да "недружалюбных" Польшчы, Літвы і ЗША). Для гэтага ім трэба мець з сабой пашпарт, білеты на фестываль ці афіцыйнае запрашэнне ад арганізатараў фестывалю ці Міністэрства культуры.

"Славянскі базар" пройдзе ў Віцебску з 13 па 18 ліпеня. Замежнікі змогуць быць у Беларусі з 4 па 20 ліпеня. Памежкамітэт падкрэслівае, што "па адным білеце (арыгінальным або электронным) дазволены аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення мерапрыемства, указанага ў гэтым білеце". Таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыехалі на фестываль, вызваляюцца ад дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю часовага знаходжання.

З квіткамі на якія канцэрты грамадзяне 73 краін змогуць прыехаць у Беларусь без віз? Напрыклад, на выступленне Сяргея Бязрукава, "Залаты хіт", Ларысы Долінай, Алены Ваенгі. Так і ўяўляем гэты натоўп на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі