Запрацавала аўтаматычная сістэма фіксацыі парушэнняў правілаў прыпынку і стаянкі
Новаўвядзенне асабліва актуальнае ў зімовы перыяд
У пачатку снежня па ўсёй Беларусі пачала працаваць аўтаматычная сістэма фіксацыі парушэнняў правілаў прыпынку і стаянкі аўтатранспарту. Яна функцыянуе ў рамках "рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі" (яе выкарыстоўвалі для пошуку парушальнікаў і раней). Даішнікі вызначылі месцы, у якіх праз відэакамеры вядзецца нагляд. Іх колькасць абяцаюць павялічваць.
Адзначаецца, што новаўвядзенне асабліва актуальнае ў зімовы перыяд, калі неабходна прыбіраць вуліцы ад снегу.
У сталічнай ДАІ кажуць, што актыўна інтэгруюць разумныя камеры ў дарожную інфраструктуру. Са снежня "інтэлектуальная сістэма пачне ў аўтаматычным рэжыме рассылаць "лісты шчасця" парушальнікам правілаў прыпынку і стаянкі.
У Мінску вызначылі каля дзясятка зон, дзе выяўляюць тых, хто не выконвае правілы прыпынку і стаянкі. Гэта раёны буйных перасадачных вузлоў, спартыўных комплексаў і "аб'ектаў рэспубліканскага значэння".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.