Зарэгістравалі ініцыятыўныя групы яшчэ 35 апазіцыянераў

Зарэгістравалі ініцыятыўныя групы яшчэ 35 апазіцыянераў

Акруговыя выбарчыя камісіі Беларусі зарэгістравалі ўжо 428 ініцыятыўных груп грамадзян па збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Найбольш у Мінску — 106, найменш у Віцебскай вобласці — 48.

У пятніцу сярод зарэгістраваных вылучэнцаў палітычных партый налічвалася 69 апазіцыянераў. Як інфармуе БЕЛТА, да іх дадаліся яшчэ 35 чалавек. Найбольш вылучэнцаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі — 39 (было 24), прадстаўнікоў Партыі БНФ — 27 (16), Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" — 23 (16), Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — 14 (12), партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада" — 1 (столькі ж і было).

Агулам у акруговыя камісіі было пададзена 479 заяваў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Іх разгляд працягваецца, таму колькасць зарэгістраваных груп можа павялічыцца. Як інфармавала Еўрарадыё, не была зарэгістраваная ініцыятыўная група былога палітвязня Мікалая Статкевіча, паколькі ён мае непагашаную судзімасць.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня.

Шэраг лідараў беларускай апазіцыі вырашылі не балатавацца ў парламент

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі