Заробкі беларусаў за год знізіліся амаль на 4%

Заробкі беларусаў за год знізіліся амаль на 4%

Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў пра сярэднія заробкі беларусаў. Намінальны налічаны сярэдні заробак у красавіку склаў 7 млн 85 тысяч 990 рублёў. За сакавіку 2016 года сярэдні налічаны заробак склаў 7 млн 94 тысячы 521 рубель. Такім чынам, зніжэнне склала 8, 451 рубель.

З улікам інфляцыі, як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, заробкі за красавік 2016 года ў параўнанні з красавіком 2015-га знізіліся на 3,8%.

За студзень-красавік сярэдні заробак склаў 6 млн 848,6 тысячы рублёў. У параўнанні з такім жа перыядам 2015 года рэальны заробак паменшаў на 3,5%.

Максімальныя заробкі ў красавіку атрымоўвалі ў сферы IT-тэхналогіяў — 32 млн 729,9 тысячы рублёў. Самыя нізкія заробкі былі ў сферы сацыяльных паслуг — 4 млн 111,8 тысячы рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі