Зась: АДКБ не плануе адпраўляць войскі ў Афганістан

Зась: АДКБ не плануе адпраўляць войскі ў Афганістан

АДКБ не плануе адпраўляць войскі ў Афганістан, бо статут арганізацыі дазваляе прымяненне сілаў толькі ў межах краін-удзельніц. Пра гэта распавёў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась:

"Ці не стане Афганістан пасткай? Ці не давядзецца нам зноў адпраўляць туды сваіх сыноў? Вядома ж, не. Гэта абсалютна беспадстаўныя перасцярогі. АДКБ — выключна абарончая ваенна-палітычная арганізацыя".

Па словах Зася, у арганізацыі выпрацаваны комплекс мер па супрацьдзеянні наркатрафіку,
тэрарызму і незаконнай міграцыі з Афганістана.

"Але зразумела, што цяпер сітуацыя там мяняецца, гэта трэба ўважліва вывучаць і ўлічваць у сваёй дзейнасці, у тым ліку ў плане барацьбы з гэтымі пагрозамі, якія нікуды не падзеліся, а збольшага, можа, нават наадварот — актуалізаваліся", — адзначыў генесак АДКБ.

Праўда, чыноўнік забыўся ўзгадаць, што ў АДКБ уваходзіць Таджыкістан, які мае больш за 1 тысячу кіламетраў мяжы з Афганістанам. 

Калі экспансія "Талібана" ў Сярэдняй Азіі працягнецца — АДКБ, магчыма, вымушаная будзе адправіць вайсковы кантынгент туды. Ці лягчэй будзе беларускім маці ад таго, што іх сыны ваююць з талібамі не ў Афганістане, а ў Таджыкістане? Пра гэта Зась не сказаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі