Заснавальніка сеткі "Вконтакте" хочуць звольніць, ён пагражае судом

Па словах Дурава, якія перадае РБК, ён мае ў распараджэнні перапіску з акцыянерам, якая нібыта абвяргае заявы UCP. Заснавальнік сеткі гатовы пры неабходнасці падаць перапіску на суд грамадскасці.



Фонд UCP, які нядаўна набыў 48% сеткі "Вконтакте", дапусціў магчымасць звальнення Дурава. Прадстаўнікі фонду заявілі, што ў самой кампаніі і на рынку ёсць іншыя таленавітыя людзі, якім будзе цікава займацца развіццём сеткі.



Сярод іншага Дурава вінавацяць у тым, што ён актыўна стымуляваў пераход некалькіх сваіх калег на працу ў іншыя асабістыя праекты. Новыя акцыянеры кампаніі лічаць учынак Дурава некарэктным. Сам ён заяўляе, што ў новыя праекты не прыцягваў супрацоўнікаў сеткі "Вконтакте".



У той жа час, у фондзе UCP кажуць, што пакуль акцыянеры пытанне пра адстаўку Дурава не разглядалі.



Фота — rbc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі