Затрымалі гамельчука, які зрэзаў георгіеўскую стужку з аўто з расійскім нумарам

Георгіеўская стужка / ILMAR SAABAS, ілюстрацыйнае фота
Георгіеўская стужка / ILMAR SAABAS, ілюстрацыйнае фота

Сілавікі затрымалі гамельчука, які зрэзаў георгіеўскую стужку, а таксама падрапаў нажом бампер машыны з расійскімі нумарамі. Як паведамляюць праваабаронцы, на мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства (арт. 339 КК).

Скаргу ў міліцыю на на гамельчука падала сама гаспадыня аўтамабіля.

Пасля затрымання гамельчука прапагандысты заявілі, быццам у яго кватэры "па падлозе былі раскіданыя георгіеўскія стужкі, каб па іх таптацца", а на сцяне вісіць сцяг Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі