Затрымалі групу пастаўшчыкоў гашышу з ЕС у Беларусь і Расію

У Беларусі затрымалі трансгранічную злачынную групу пастаўшчыкоў мараканскага гашышу з Еўрасаюза. Яна складалася з грамадзян нашай краіны і Літвы.

"Наркотык пастаўляўся з Іспаніі і Нямеччыны і далей у Літву ці праз Украіну ў Беларусь і Расію, — цытуе БЕЛТА словы Валянціна Міхневіча, першага намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі. — Часткова гашыш асядаў у Беларусі, часткова накіроўваўся ў Расійскую Федэрацыю".

Нагадаем, яшчэ ў верасні 2014-га ў пункце мытнага афармлення "Брузгі" ў аўтамабілі ў схованках знайшлі 163 кг наркотыка. Справа расследуецца. Вядома, што беларускія праваахоўнікі працавалі цэлы год, атрымлівалі дапамогу ад калегаў са згаданых краін.

Фота: МУС Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі