Затрымалі наркагандляроў, у якіх канфіскавалі амаль паўцэнтнера "тавару"
Частка канфіскаваных наркотыкаў /@pressmvd
Амаль 50 кілаграмаў наркотыкаў канфіскавалі аператыўнікі пры затрыманні чарговай групы наркагандляроў у Беларусі. Пра гэта паведамілі ў МУС. Затрыманыя пяць чалавек. Усе яны працавалі на Міжнародную інтэрнэт-краму, якая гандлявала наркотыкамі.
Адна з фігурантаў — жанчына 40 гадоў, жыхарка Мінскага раёна. Яна атрымлівала партыі, а затым частку наркотыкаў перавозіла на аўтамабілі ў Расію. Астатнія — чацвёра мужчын ва ўзросце ад 29 да 49 гадоў — распаўсюджвалі тавар ў Беларусі. У схованках і асабістых аўтамабілях фігурантаў мінскія і гомельскія аператыўнікі выявілі 20 тысяч таблетак экстазі, 8 кг псіхатропнага рэчыва 4-СМС і амаль 30 кг пара-метылэфедрону. У МУС адзначылі, што адзін з фігурантаў раней ужо быў судзімы паводле аналагічнага артыкула.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.