На расійска-беларускай мяжы затрымалі буйную партыю какаіну
Грузавікі з наркотыкамі спынілі недалёка ад расійска-беларускай мяжы ў Смаленскай вобласці / ЦГС ФСБ РФ
Расійская ФСБ выявіла паўтоны какаіну з Лацінскай Амерыкі ў двух грузавіках, якія накіроўваліся праз Беларусь у Польшчу. Грузавікі спынілі недалёка ад расійска-беларускай мяжы ў Смаленскай вобласці. Абодва вялікагрузы былі на турэцкіх нумарах.
Спачатку супрацоўнікі ФСБ спынілі адзін аўтамабіль. Падчас дагляду знайшлі схованку. А ў ёй — 116 пакункаў з наркотыкамі. "Пасля спынення другога транспартнага сродку ў дакладна такой жа схованцы выяўленыя 373 упакоўкі з наркатычнымі сродкамі. Агульная вага канфіскаванага ў дзвюх фурах какаіну склала 492 кг", — цытуе ТАСС паведамленне расійскага ФСБ. Арганізатар кантрабанды затрыманы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.