Затрымалі народнага майстра Беларусі Юрыя Камандзірчыка
Юрый Камандзірчык
Затрымалі народнага майстра Беларусі, разьбяра па дрэве Юрыя Камандзірчыка, паведамляе "Позірк". Ён быў на працы за мяжой і ў канцы мінулага года вярнуўся, каб аформіць пенсію.
Сілавікі прыйшлі да дадому да Камандзірчыка. Верагодна, быў праведзены ператрус. Прычыны затрымання невядомыя.
Юрыю Камандзірчыку 62 гады. Ён жыве ў Мядзеле. Больш за дзесяцігоддзе ўваходзіць у склад Саюза майстроў народнай творчасці Рэспублікі Беларусь. Камандзірчык — адзін з аўтараў мемарыяльнага крыжа беларускаму дзеячу Вацлаву Ластоўскаму ў Курапатах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.