Затрыманага Міколу Дзядка перавялі на "Валадарку"

Затрыманага Міколу Дзядка перавялі на "Валадарку"

З'явіліся звесткі, што Міколу Дзядка 18 лістапада перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Дагэтуль ён знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна. 

Пра затрыманне аднаго з найбольш вядомых беларускіх анархістаў стала вядома 12 лістапада. Паведамлялася, што супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі яго на канспіратыўнай кватэры ў Асіповіцкім раёне. На міліцэйскім відэа допыту бачна, што Дзядка пры затрыманні збілі. 

Мікола мае статус падазраванага па крымінальнай справе за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. 

Пісаць яму можна на адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага 2, Мінск, 220030, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі