Затрыманага паліттэхнолага Віталя Шклярава адправілі пад арышт на два месяцы
Віталь Шкляраў / Арсень Несхадымаў, Republic
Затрыманага паліттэхнолага Віталя Шклярава адправілі пад арышт на два месяцы. Абвінавачванне яму да гэтага часу не прад'яўлена — на гэта ў следства ёсць яшчэ дзесяць дзён, паведамляе tut.by.
Шкляраў праходзіць падазраваным па справе ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага. Той абвінавачваецца па чатырох артыкулах. Першапачаткова Шкляраў быў затрыманы на 72 гадзіны.
Адвакат Антон Гашынскі плануе абскардзіць ў судзе затрыманне Шклярава:
"Сям'я Віталя вельмі перажывае і спадзяецца на тое, што гэтая памылка будзе выпраўленая ў самы бліжэйшы час".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.