Затрыманая выпускніца юрфаку, якая на ўручэнні дыпломаў узгадала Максіма Знака

Затрыманая выпускніца юрфаку, якая на ўручэнні дыпломаў узгадала Максіма Знака

Выпускніца юрфаку, якая на ўручэнні дыпломаў узгадала Максіма Знака і звольненых выкладчыкаў, затрыманая. Пра гэта піша ТГ-канал студэнтаў і супрацоўнікаў юрфаку @law_verum.

Дзяўчыну завуць Кацярына Віннікава. Цягам сямі гадзін яе дапытвалі ў Ленінскім РУУС, адваката на допыт не пусцілі. Раніцай у інтэрнацкім пакоі, дзе яна пражывае, быў ператрус. Сілавікі сабралі Кацярынін ноўтбук.

Цяпер дзяўчына чакае адваката для падпісання пратаколу. Сябры змаглі ёй перадаць крыху ежы і вадкасць для лінзаў. 

"Хочацца сказаць дзякуй тым, у каго можна было сапраўды шмат чаму навучыцца. А менавіта, выкладчыкам юрфака БДУ, прысутным тут у зале, а таксама тым, хто, на жаль, сёння не знаходзіцца тут. Выкладчыкам па пакліканню. Нізкі паклон Алене Уладзіміраўне Лаеўскай, Кацярыне Віктараўне Новікавай, Аляксею Іванавічу Сахарчуку, Алене Іванаўне Басалай, Максіму Аляксандравічу Знаку. Дзякуй за тое, што паказалі сваім прыкладам, хто такі юрыст і што такое права!" — сказала Кацярына падчас уручэнняў дыпломаў і дадала: "Для мяне не важна, на чыім баку сіла; важна тое, на чыім баку права".

Затрыманая выпускніца юрфаку, якая на ўручэнні дыпломаў узгадала Максіма Знака
Кацярына Віннікава / сацыяльныя сеткі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі