Затрыманы падазраваны ў забойстве Ягора Шчарбакова ў Бірулёва (фота, відэа)
Архана Зейналава праваахоўнікі знайшлі ў Каломне, у 120 кіламетрах ад Масквы.
Як паведамляе РІА "Новости", затрымлівалі яго супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы байцоў СОБРу. Цяпер Зейналава вязуць у Маскву.
Нагадаем, у чацвер у маскоўскімі раёне Бірулёва невядомы мужчына зарэзаў маладога чалавека, які абараняў сваю дзяўчыну, пасля чаго ўцёк. Твар меркаванага забойцы трапіў у камеры відэаназірання, ён мог быць выхадцам з Каўказа або з Сярэдняй Азіі. Жыхары раёна ў нядзелю сабраліся, каб запатрабаваць хутчэйшага расследавання забойства. "Народны сход" перарос у масавыя беспарадкі. Паліцыя затрымала амаль 400 чалавек.
Сёння стала вядома, што ў рэзанансным забойстве паліцыя падазрае азербайджанца Архана Зейналава.
На відэа бачна, як незнаёмец пераследуе на дзяўчыну. Тая спрабуе зайсці ў пад'езд, але мужчына не дае ёй гэта зрабіць: хапае яе за рукі і за твар, спрабуе абняць, зняць капюшон. Бачна, што дзяўчына плача. У нейкі момант у яе атрымліваецца прашмыгнуць у пад’езд і зачыніць дзверы.
Праз паўхвіліны раз'юшаны госць зрывае злосць на маладой пары: Ягору Шчарбакову і яго дзяўчыне Ксеніі, якія вярталіся з боўлінг-клуба. Пачынаецца бойка. У кадры з'яўляецца Ксенія — дзяўчына бяжыць і кліча людзей. У гэты час паранены Ягор ўжо ляжыць на тратуары. Выбягаюць суседзі, відавочцы выклікаюць "хуткую". Але выратаваць маладога чалавека не паспяваюць.
Фота — ria.ru