Затрыманы суддзя Эканамічнага суда Мінска, яго падазраюць у карупцыі

У Мінску па падазрэнню ў карупцыі затрымалі суддзю Эканамічнага суда горада Юрыя Грушэцкага. Пра гэта паведамляе БелаПАН, які спасылаецца на свае крыніцы ў праваахоўных органах. Затрыманне падчас атрымання хабару правялі супрацоўнікі КДБ.

Як інфармуе БЕЛТА, прэс-служба КДБ пракаментавала сітуацыю з затрыманнем. Грушэцкі падазраецца ў атрыманні хабару. Яму пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Суддзя працаваў у Эканамічным судзе крыху больш за год. Ранейшымі месцамі яго працы былі Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі, гаспадарчы суд Мінска.

Нагадаем, у красавіку 2014-га быў асуджаны намеснік старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магілёва Магамед Умараў. За карупцыйныя злачынствы ён атрымаў 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць пасады ў судовых і праваахоўных органах тэрмінам на 5 гадоў. Больш падрабязна пра яго справу гл. тут.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі