Затрыманых каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Мінску будуць судзіць

У Мінску будуць судзіць частку затрыманых у чацвер каля помніка Тарасу Шаўчэнку (ён знаходзіцца непадалёку ад украінскай амбасады). Як паведамляла Еўрарадыё, людзі збіраліся ў гадавіну расстрэлаў на Майдане ў Кіеве ўшанаваць памяць загінулага там Героя Нябеснай сотні беларуса Міхаіла Жызнеўскага і іншых ўкраінскіх герояў. Яны ўсклалі кветкі, праспявалі гімн Украіны і беларускі рэлігійны гімн “Магутны Божа”. Пасля гэтага пачаліся затрыманні.

Як інфармуе Радыё Свабода, затрыманых завезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Тры гадзіны ўдзельнікаў акцыі трымалі тварам да сцяны. Ніне Багінскай не дазвалялі прысесці, няглядзечы на сталы ўзрост

Прыкладна ў 0.30 вызвалілі 4-х чалавек — Ніну Багінскую, Змітра Захарэвіча, Юрыя Ваўчка і Валерыю Чарнаморцаву. У міліцыі засталіся пяць чалавек: Вольга Нікалайчык (яна трымала вялікі партрэт Жызнеўскага), Алесь Макаеў, Яўген Батура, Максім Вінярскі, Мікола Колас.

Cуды пройдуць сёння (суд Цэнтральнага раёна, пачатак а 10-й гадзіне).

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі